Sharp R-642WE User Manual Page 216

  • Download
  • Add to my manuals
  • Print
  • Page
    / 226
  • Table of contents
  • BOOKMARKS
  • Rated. / 5. Based on customer reviews
Page view 215
BY-6
Выкарыстоўвайце спецыяльныя трымальнікі або паль-
чаткі пры зняцці стравы з печы, каб прадухіліць апёкі.
Заўсёды адкрывайце кантэйнеры, пакеты з папкор-
нам, кулінарныя пакеты і г.д. далёка ад твару і рук,
каб пазбегнуць апёкаў парай і вывяржэння кіпення.
Каб пазбегнуць апёкаў, заўсёды правярайце
тэмпературу страў і перемешвайце іх перад
падачай на стол. Сачыце ўважліва за тэмпе-
ратурай ежы і піцця, прызначаных дзецям і
пажылым людзям. Некаторыя часткі печы мо-
гуць награвацца падчас работы. Дзеці малод-
шага ўзросту не павінны маць доступ да печы.
Тэмпература кантэйнера не супадае з тэмпературай
змесціва; заўсёды правярайце тэмпературу страваў.
Заўсёды адыходзьце ад дзвярэй печы пры іх ад-
крыцці, каб пазбегнуць апёкаў ад пары і цяпла.
Пакрашыце фаршыраваныя запечаныя стравы пасля
гатавання для выпуску пары і каб пазбегнуць апёкаў.
Гэтая печ не прадугледжвае выкарыстанне зне-
шняга таймера або сістэмы дыстанцыйнага кіра-
вання.
Карыстанне печчу дзецьмі
УВАГА: Дазваляйце дзецям карыстацца мікра-
хвалёвай печчу без нагляду толькі ў тым выпад-
ку, калі дзеці ведаюць адпаведныя інструкцыі
па бяспецы і разумеюць рызыку неправільнага
выкарыстання печы Калі печ працуе ў рэжыме
ГРЫЛЬ, МІКС-ГРЫЛЬ ці АЎТАМЕНЮ, дзеці мо-
гуць карыстацца печчу толькі пад наглядам да-
рослых з-за высокай тэмпературы працэсаў.
Гэты прыбор не прызначаны для выкары-
стання асобамі (у тым ліку дзецьмі) з аб-
межаванымі фізічнымі, пачуццёвымі або
псіхічнымі магчымасцямі, або пры адсутнасці
вопыту і ведаў, за выключэннем выпадкаў,
калі ім былі дадзены адпаведныя інструкцыі,
якія датычацца выкарыстання печчу, або пад
кантролем асобы, адказнай за іх бяспеку.
Дзеці павінны знаходзіцца пад наглядам і не
ўжываць печ як цацку.
Не дазваляйце торгацца або гайдацца на дзверцы
печы. Не дазваляйце забаўляцца з печчу.
Дзецям трэба даваць усе важныя ўказанні па бяспецы:
неабходнаcць выкарыстання трымальнікаў, асцярожнае
зняцце вечкі; наданне асаблівай ўвагі ўпакоўцы, напрыклад
для смажання, паколькі яна можа быць вельмі гарачай.
Іншыя папярэджанні
Не змяняйце канфігурацыю печы ні ў якім выпадку.
Не рухайце печ падчас работы.
Гэтая печ прызначана толькі для хатняга ўжывання і
толькі для гатавання ежы. Яна не прызначана для ка-
мерцыйных мэтаў або лабараторнага выкарыстання.
Каб забяспечыць бесперабойную работу Ва-
шай печы і пазбегнуць пашкоджанняў.
Ніколі не выкарыстоўвайце пустую печ. Пры выка-
рыстанні посуду для смажання або саманаграваль-
нага матэрыялу, заўсёды кладзіце іх на тэрмостойкі
Не дазваляйце кабелю сілкавання дакранацца да на-
грэтых паверхняў, у тым ліку да задняй часткі печы.
Не спрабуйце замяніць лямпу печы або дазволіць зра-
біць гэта любой асобе, акрамя ўпаўнаважаных агентаў
SHARP. Калі лямпа печы перагарыць, звярніцеся да
прадаўца або да аўтарызаванага агента SHARP.
Калі дрот сілкавання пашкоджаны, яго трэба замя-
ніць на адмысловы.
Замена можа быць зробленая толькі ўпаўнаважа-
ным агентам SHARP.
Каб пазбегнуць магчымых выбухаў і раптоўна-
га кіпення:
УВАГА: Вадкасці і іншыя прадукты нельга на-
граваць у запячатаных кантэйнерах, паколькі
яны могуць выбухнуць.
Мікрахвалевы нагрэў напояў можа прывесці
да затрыманага кіпення, таму з кантэйнерамі
неабходна абыходзіцца асцярожна пры вы-
манні іх з печы.
Ніколі не выкарыстоўвайце запячатаныя кантэйне-
ры. Зніміце пакрыццё перад выкарыстаннем. Гер-
метычна запячатаны кантэйнер можа выбухнуць
з-за высокага ціску нават пасля выключэння печы.
Будзьце асцярожнымі пры награванні вадкасцяў у
мікрахвалевай печы. Выкарыстоўвайце кантэйне-
ры з шырокім горлам для выхаду бурбалак.
Ніколі не награвайце вадкасці ў кантэйнерах з
вузкім горлам, такіх, як дзіцячыя бутэлькі, бо гэта
можа прывесці да вывяржэння змесціва з кантэй-
нера пры награванні і выклікаць апёкі.
Для прадухілення раптоўнага вывяржэння кіпячай
вадкасці і магчымага апёку:
1.
Не выкарыстоўвайце занадта шмат часу для гатавання.
2.
Узбоўтайце вадкасць перад нагрэвам/разагрэвам.
3. Рэкамендуем паставіць у кантэйнер шкляную
палачку або аналагічную прыладу (не металіч-
ную) падчас нагрэву вадкасцяў.
4.
Пакіньце вадкасць мінімальна на 20 секунд у печы па-
сля гатоўнасці, каб прадухіліць эруптыўнае кіпенне.
Не гатуйце яйкі ў шкарлупіне, а таксама не на-
гравайце згатаваныя ўкрутую яйкі ў мікрахва-
левай печы, паколькі яны могуць выбухнуць
нават пасля выключэння печы. Каб зварыць
або разагрэць вараныя яйкі, пракаліце жаўткі і
бялкі, каб яйкі не выбухнулі. Накрашыце і ачы-
сціце ад шкарлупы згатаваныя ўкрутую яйкі
перад награванем іх у мікрахвалевай печы.
Пракаліце скуру такіх прадуктаў, як бульба, каўбаса
і садавіна перад гатаваннем, каб яны не выбухнулі.
Каб пазбегнуць магчымых апёкаў
Увага: Змесціва бутэлек і слоічкаў для дзіцячага хар-
чавання перад награваннем павінна быць перамеша-
нае або ўзбаўтанае. Правярайце тэмпературу прадук-
таў перад спажываннем, каб пазбегнуць апёкаў.
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
Page view 215
1 2 ... 211 212 213 214 215 216 217 218 219 220 221 ... 225 226

Comments to this Manuals

No comments